top of page

Гаспадар. Рекламная кампания

Як часта вы бачыце на палiцах муку, якую можна было б назваць iнавацыйнай? А як часта чуеце, што можна есцi блiнцы i не таўсцець? Ну дык вось, «Баранавiцкi камбiнат хлебапрадуктау́», добра вядомы праз брэнд «Гаспадар», выпусцiў новы гатунак мукi з абалонiнай i парасткамi пшанiцы. Каб пазбегчы блытанiны памiж класiчнай мукой i дыетычнай навiнкай, агенцтвам Subbota былi створаны суб-брэнд «Ай, ладны Гаспадар» i новы дызайн упакоўкi, а таксама распрацавана паўнавартасная рэкламная кампанiя.

Адметнасцю вiдэа-складнiка кампанii стала тое, што ён створаны з дзвюх кароткiх душэўных жыццёвых гiсторый, якiя выглядаюць нiбыта самастойнымi i могуць разглядацца паасобку, але праз герояў i асяроддзе ўтвараюць адзiны цэльны сюжэт. Першы ролiк нагадвае гледачам аб традыцыйным прадукце «Гаспадар», служыць сюжэтным трамплiнам, каб праз яго распавесцi пра новы суб-брэнд i ўсталяваць сувязь памiж «Ай, ладным Гаспадаром» i асноўным брэндам.

Слоганам кампанii была абрана фраза «Хутка селi – смачна з’елi», агучаная ў ролiках. Яна ж лягла i ў аснову КВ, дэманструючых, як хутка i проста прыгатавць дыетычныя блiнцы з мукi «Ай, ладны Гаспадар».

preview_6x3_Ai_ladny_gaspadar_KV_FLATTEN
bottom of page